У Гомелі адбываецца выстава канцэптуальнага сучаснага мастацтва (фота)

Да 20 студзеня 2010 года кожны можа пабачыць персанальную выставу Пятра Лук’яненкі, што адбываецца зараз ў Гомельскім палаца-паркавым ансамблі. Па словах арганізатараў, па фармаце і змесце гэта адна з самых арыгінальных выставаў сучаснага мастацтва за апошні час.



Пётр Лук’яненка падрыхтаваў экспазіцыю з трох блокаў: “Мастацтва і грамадства”, “Мужчына і жанчына” ды “Прыгажосць і прырода”.  У першыя два блокі ўвайшлі тэматычныя карціны і каментары да іх.

 Блок “Мастацтва і грамадства” характарызуе адносіны мастака да творчасці, а таксама паказвае сувязь паміж выяўленчым мастацтвам і сучасным грамадствам Беларусі.



У другім блоку мастак выставіў працы, якімі ён хоча акрэсліць філасофскі погляд на сутнасць адносінаў мужчыны і жанчыны. Трэці блок “Прыгажосць і прырода” — гэта ўважлівы погляд аўтара на жаночую прыгажосць і эстэтычныя магчымасці навакольнага асяроддзя.



Пётр Лук’яненка — сучасны беларускі мастак, які працуе ў галіне станковага жывапісу.  Аўтар малюе ў розных жанрах — тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт. Сам мастак лічыць любую класіфікацыю выяўленчага мастацтва толькі ўмоўнасцю. Выбар тых ці іншых стыляў выканання наўпрост залежыць ад творчых мэтаў аўтара ў канкрэтных працах.

Пазнаёміцца з творчасцю Пятра Лук’яненкі можна на ягонай старонцы
Фота: http://plukyanenko.info/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі