У гэты дзень у 1991-м "Пагоня" і БЧБ-сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі

31 год таму, 19 верасня 1991-га, Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь (раней — БССР). У гэты ж дзень з ініцыятывы Апазіцыі БНФ былі зацверджаны нацыянальныя і гістарычныя сімвалы як дзяржаўная сімволіка — старажытны герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг. Яны захоўвалі такі статус 3 гады і 8 месяцаў.

14 траўня 1995 года Аляксандр Лукашэнка правёў рэферэндум і дамогся адмены вераснёўскай пастановы 1991-га.

t.me/historyja

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.