Вы тут

У Германіі з 2 лістапада ўводзяць абмежаваны каранцін

Берлін, 28 кастрычніка 2020-га / Reuters

У Германіі з 2 лістапада ўводзяць абмежаваны каранцін. Такое рашэнне ў сераду з мэтай спынення імклікавага распаўсюду каранавіруса прыняла канцлер Ангела Меркель і прэм'еры 16 федэральных земляў. Да канца лістапада закрыюцца ўсе рэстараны, кавярні, большасць прадпрыемстваў сферы абслугоўвання. Стаіць задача максімальна абмежаваць сацыяльныя кантакты немцаў. Улады заклікаюць грамадзян устрымацца ад паездак да сяброў і сваякоў, паведамляе dw.com.

Па словах Меркель, за апошнія дзесяць дзён у Германіі падвоілася колькасць пацыентаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі і тых, хто падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Таму ўлады вырашылі дзейнічаць неадкладна, каб недапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.