У Ганцавіцкім раёне даішнікі склалі на матацыкліста адразу 7 пратаколаў

Сем пратаколаў склалі супрацоўнікі ДАІ на нецвярозага матацыкліста з вёскі Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна.  Сярод парушэнняў — няпройдзены тэхагляд, язда без страхоўкі, нумара, шлема, пасведчання кіроўцы і ў нецвярозым стане. Пры гэтым матацыкліст не падпарадкоўваўся міліцыянтам, і тым давялося пастарацца, каб яго затрымаць.  

Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, мужчына патрапляў у поле зроку міліцыянтаў у такім выглядзе і раней — п’яным еэдзіў і на матацыкле, і на “Жыгулях”. Летась за гэта ён заплаціў пяць мільёнаў рублёў штрафу. Цяпер яму пагражае штраф да 35 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі