У фонд салідарнасці ўжо сабралі мільён еўра

У фонд салідарнасці для беларусаў ужо сабралі мільён еўра. Пра гэта ў Facebook паведаміў валанцёр Андрэй Стрыжак. Ён піша, што кожны незаконна звольнены можа звярнуцца па дапамогу і атрымаць з фонду 1500 еўра кампенсацыі.

Тым часам Нацыянальны забастовачны камітэт аб'явіў пра намер выдзеліць значныя сумы (па 100 тысяч долараў) страйкамам некалькіх прадпрыемстваў Мінска і Гродна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.