Вы тут

У ЕС распрацавалі план супрацьдзеяння дэзінфармацыі з Расіі

Фота: pixabay.com

У ЕС распрацавалі план супрацьдзеяння дэзінфармацыі з Расіі. Менавіта РФ назвалі галоўнай крыніцай дэзінфармацыі ў Еўропе. Адна з задач плана — не дапусціць расійскага ўплыву на выбары ў краінах Еўрасаюза, а таксама на выбары ў Еўрапарламент у траўні 2019 года.

Статыстыка сведчыць, што за апошнія тры гады былі зафіксаваныя 4,5 тысячы выпадкаў дэзінфармацыі, накіраванай супраць ЕС. І гэтая праца па выяўленні непраўдзівай інфармацыі будзе працягвацца і актывізавацца. Фінансаванне праекту будзе істотна павялічана.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме ПЕТАРДА за 05.12: