Вы тут

У ЕС адрэагавалі на выкраданне ў Мінску Марыі Калеснікавай

Марыя Калеснікава на акцыі пратэсту ў Мінску, 6 верасня 2020-га / Reuters

У Еўрасаюзе адрэагавалі на выкраданне ў Мінску члена Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай. Сітуацыю пракаментавалі ў Twitter кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль і міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Барэль заклікаў улады Беларусі спыніць запалохванне сваіх грамадзян і парушэнне ўласных законаў. "Адвольныя арышты і выкраданні людзей з палітычных матываў у Беларусі... недапушчальныя", — піша еўрапейскі палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.