У электрычцы каля Жодзіна памёр машыніст

У электрычцы каля Жодзіна памёр машыніст

Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 18 лютага каля станцыі Жодзіна-Паўднёвае: там стала кепска машыністу электрычкі. Па словах пасажыраў, якія перадае tut.by, памочнік і медыкі хуткай спрабавалі яго выратаваць, але марна.

У сацсетках паведамляецца, што 42-гадовы машыніст электрычкі страціў прытомнасць і памёр. Пасажыры дадаюць, што прыкладна ў 14.45 цягнік, які ішоў па маршруце Барысаў — Мінск, пад'язджаў да станцыі Жодзіна-Паўднёвае, але рэзка спыніўся, не даехаўшы да платформы.

Памочнік машыніста стаў пытацца па гучнай сувязі, ці ёсць у цягніку медыкі. Таксама мужчына шукаў медыкаменты. Пазней медыкі хуткай спрабавалі выратаваць мужчыну ў форме, але беспаспяхова. 

Пасажыры змаглі працягнуць свой шлях праз 45 хвілін на іншым цягніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі