У Дзярждэпе расказалі, чаму Сянцова не памяняюць на расіян у турмах ЗША (відэа)

У Дзярждэпе расказалі, чаму Сянцова не памяняюць на расіян у турмах ЗША (відэа)

Вашынгтон не будзе мяняць украінскага рэжысёра Алега Сянцова на расіян, якія адбываюць пакаранне ў ЗША. Пра гэта выданню "Настоящее Время" заявіла афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Ванэса Экер.

"Калі такія перамовы і адбудуцца, то наша пазіцыя ясная: мы не абменьваем злачынцаў на палітычных зняволеных. Мы лічым, што Алег Сянцоў з'яўляецца палітычным зняволеным, не злачынцам", — заявіла прадстаўніца Дзярждэпа.

Пра тое, што Масква гатовая абмяркоўваць з Вашынгтонам умовы вяртання Сянцова ва Украіну стала вядома некалькі дзён таму. У СМІ паведамлялася, быццам расійскія ўлады хочуць абмяняць украінскага рэжысёра на асуджаных у ЗША Віктара Бута (гандляр зброяй), Канстанціна Ярашэнку (лётчык, асуджаны за перавозку буйных партый какаіну) і арыштаваную Марыю Буціну (яе падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі). 

Сянцоў у Расіі асуджаны на 20 гадоў зняволення па абвінавачванні ў тэрарызме. 14 траўня ён абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызваліць усіх украінскіх палітвязняў у Расіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі