Вы тут

У дзіцячай "інфекцыйнай" застаюцца двое дзяцей з СШ № 61

Пасля абеду ў школьнай сталовай дзеці адчулі недамаганне / СТБ

На раніцу аўторка ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска заставаліся двое дзяцей з сярэдняй школы №61, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Гаворка ідзе пра дзяцей, якія паступілі ў бальніцу ў мінулую пятніцу пасля масавага адарвання ў школьнай сталовай.

Дзецям стала дрэнна пасля абеду. Прэс-служба Мінгарвыканкама сцвярджала, што за дапамогай да медыкаў звярталіся 280 школьнікаў. Пазней ўдакладнілі, што праблемы з страўнікам ўзніклі ў 174 дзяцей. Каля 20 з іх у пятніцу забралі ў інфекцыйную бальніцу.

"На раніцу аўторка ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска застаюцца 2 дзіцяці... Увечары ў панядзелак былі выпісаныя 4 навучэнцаў, яшчэ 3 дзіцяці застаюцца пад амбулаторным наглядам", — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Па факце масавага атручвання дзяцей была створана камісія. Яна працягвае працу — высвятляе, што стала прычынай атручвання дзяцей, удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.