У двух раёнах Магілёўскай вобласці падтапіла дарогі
![Гэта адбылося ў Слаўгарадскім і Чавускім раёнах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/img_7752.jpg.webp?itok=06xErfzv)
Гэта адбылося ў Слаўгарадскім і Чавускім раёнах / mogilev.mchs.gov.by
У Слаўгарадскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці падтапіла ўчасткі дарог. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
24 снежня ў выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Проня падтапіла 7-метровы ўчастак дарогі каля моста паміж вёскамі Ляцягі і Улукі Слаўгарадскага раёна. Пад'езд да Ляцягаў і Бярозаўкі будзе ажыццяўляцца з боку вёскі Ходарава.
У Чавускім раёне па аналагічнай прычыне падтапіла нізкаводны мост і 70-метровы ўчастак дарогі паблізу вёскі Скварск.
Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі, пацярпелых няма, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана, інфармуюць у ведамстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.