У двух пацярпелых пінчукоў заўважныя паляпшэнні

У двух пацярпелых з "Пінскдрэву", якія ляжаць у Брэсцкай абласной лякарні, медыкі канстатуюць паляпшэнні. Яшчэ адзін пацярпелы пакуль выклікае трывогу.
Усе трое пінчукоў знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Іх стан стабільна цяжкі, распавёў Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Брэсцкай абласной лякарні Тадэвуш Гарасімчык.

Гарасімчык: "Пакуль стан стабільна цяжкі. Працягваецца штучная вентыляцыя лёгкіх, але ў дваіх ужо ў дапаможным рэжыме – яны самі дыхаюць і апарат... Гэта станоўчая дынаміка".

Нагадаем, жывымі засталіся шэсць чалавек, пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве". Яны знаходзяцца ў лякарнях Мінска і Брэста. У мінскім апёкавым  цэнтры ляжаць тры чалавекі, у Брэсцкай лякарні яшчэ трое. Загінулі ад выбуху 14 чалавек. 3 і 4 лістапада на Брэстчыне былі абвешчаныя днямі жалобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі