У ДТЗ у Мінску кіроўца "Опеля" загінуў, уцякаючы ад ДАІ

У ДТЗ у Мінску кіроўца "Опеля" загінуў, уцякаючы ад ДАІ

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося сёння ўначы ў сталіцы. Каля 3-й гадзіны ночы "Опель", уцякаючы ад ДАІ, вылецеў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп. Кіроўца аўтамабіля загінуў, паведамляе tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Каля 2.45 інспектары ДАІ ехалі па праспекце Машэрава. Яны пабачылі, яе "Опель Амега" праехаў праз рэгуляваны пешаходны пераход на чырвоны сігнал святлафора. Супрацоўнікі ДАІ паехалі за парушальнікам. На скрыжаванні з вуліцай Куйбышава кіроўца "Опеля" павярнуў налева пасля дазвольнага сігналу святлафора. Даішнікі прасігналілі яму спыніцца, але кіроўца паспрабаваў уцячы праз двары.

Падчас пагоні "Опель" выехаў на праспект Машэрава і працягнуў уцёкі. Ён праскочыў скрыжаванне з праспектам Незалежнасці на чырвоны сігнал святлафора і па сустрэчнай паласе выехаў на вуліцу Казлова ў напрамку вуліцы Даўгабродскай. Каля дома №1 па вуліцы Даўгабродскай аўтамабіль занесла, і ён урэзашся ў ліхтарны слуп.

На месцы ДТЗ загінуў 21-гадовы кіроўца аўтамабіля. У машыне ехалі таксама тры дзяўчыны — 21, 18 і 17 гадоў. Іх даставілі ў лякарні з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Пасля агляду адну дзяўчыну шпіталізавалі, астатніх адпусцілі.

Пасажыркі распавялі, што з кіроўцам яны пазнаёміліся за некалькі гадзін да здарэння, яны разам выпівалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі