У ДТЗ пад Ваўкавыскам загінула маці і 2-гадовае дзіця

У ДТЗ пад Ваўкавыскам загінула маці і 2-гадовае дзіця

Маці і двухгадовае дзіця загінулі ў выніку ДТЗ у Ваўкавыскім раёне 5 лістапада.

Увечары на 86-м кіламетры шашы Гродна — Ружаны — Івацэвічы кіроўца мікрааўтобуса “Мэрсэдэс Спрынтар” падчас руху апынуўся на сустрэчнай паласе, дзе сутыкнуўся з “Фальксвагенам”.

Легкавой машынай кіравала 24-гадовая дзяўчына, на пярэднім сядзенні ў дзіцячым аўтакрэсле яна перавозіла свайго двухгадовага сына. Ад удару жанчына памерла на месцы, 2-гадовае дзіця спрабавалі выратаваць, але яно памерла ў машыне хуткай дапамогі.

У мікрааўтобусе акрамя кіроўцы знаходзілася яго жонка. Іх абодвух шпіталізавалі.

Акалічнасці здарэння высвятляюцца. На дадзены момант вядома, што кіроўцу “Мэрсэдэс Спрынтар” 31 раз прыцягвалі да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, інфармуе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Фота: gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі