У Дэвіда Боўі новы кліп (відэа)

Дэвід Боўі выпусціў новы кліп на песню “Valentine's Day” са сваёй апошняй пласцінкі “The Next Day”.

Пастаноўкай роліка займаліся вядомыя фэшн-фатографы Індрані і Маркус Клінко, якія некалі працавалі над афармленнем альбома Боўі 2002 года “Heathen”. Таксама на рахунку тандэма значыцца супрацоўніцтва з Б’ёнс, Мэраяй Кэры і Мэры Джэй Блайдж. Сам трэк “Valentine's Day” будзе выдадзены асобным рэлізам 19 жніўня ў разам з бісайдам пад назвай “Plan”.

Нагадаем, камбэк-альбом Дэвіда Боўі “The Next Day” убачыў свет у мінулым сакавіку пасля 10-гадовага перапынку ў кар’еры музыкі. Пласцінка адразу ж ўзначаліла брытанскі чарт, стаўшы першай за 20 гадоў пласцінкай легендарнага выканаўцы, што скарыла хіт-парад. Апошні раз падобным мог пахваліцца дыск “Black Tie White Noise” у 1993 годзе.

Фота: idolator.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі