У Давосе абмеркавалі мірны план Кіева

Сустрэча ў Давосе, прысвечаная ўкраінскай формуле міру

Сустрэча ў Давосе, прысвечаная ўкраінскай формуле міру / @ermaka2022

Міжнародная сустрэча ў Давосе, прысвечаная мірнаму плану Кіева, завяршылася па сутнасці безвынікова. Выразны план узгоднены не быў, піша Bloomberg. У сустрэчы бралі ўдзел дэлегацыі больш як 80 краін, у тым ліку 18 — з краін Азіі. Але прадстаўнікоў Расіі і Кітая не было.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў нагадаў, што стратэгічнай мэтай Украіны застаецца вяртанне да межаў 1991 года. А Андрэй Ярмак, кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны, падкрэсліў, што Уладзімір Зяленскі і яго каманда ніколі не пагодзяцца на замарозку канфлікту. Па словах Ермака, удзельнікі сустрэчы ў Давосе былі "адзіныя ў галоўных прынцыпах", але па некаторых пытаннях у іх ёсць рознагалоссі. "Некаторыя кажуць, што трэба неадкладна садзіцца за стол перамоваў, і мы вельмі выразна тлумачым, чаму цяпер гэта непрымальна", — адзначыў кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта.

Паводле ацэнкі міністр замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касіса, які быў сустаршынёй на сустрэчы ў Давосе, удзельнікам удалося растлумачыць некаторыя пытанні "на нейкім этапе". Пры гэтым ён прызнаў, што ні Украіна, ні Расія, якую на сустрэчу не запрасілі, не гатовыя ісці на тэрытарыяльныя саступкі. Касіс таксама адзначыў, што, на яго думку, у працэс мірнага ўрэгулявання ва Украіне павінна быць уключана і Масква.

Дадамо, што сустрэча ў Давосе па сітуацыі ва Украіне адбылася за дзень да афіцыйнага пачатку сусветнага эканамічнага форуму. Мяркуецца, што ўдзел у форуме, які пройдзе з 15 па 19 студзеня, возьме ўдзел Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі