У Чырвоным моры патануў карабель, на якім знаходзіліся 16 беларусаў

У Чырвоным моры, недалёка ад егіпецкага курорта Марса Алам, патануў карабель, на борце якога былі 16 турыстаў — грамадзян Беларусі. Ніхто з іх не пацярпеў, паведамляе БелаПАН. Разам з караблём патанулі дакументы і асабістыя рэчы пасажыраў. Турысты з Беларусі размешчаныя ў гатэлях Марса Алама, ніхто з іх па медыцынскую дапамогу не звяртаўся. Інфармацыю пра інцыдэнт з удзелам беларускіх турыстаў афіцыйна пацвердзіў МЗС Беларусі.

Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Егіпце прымаюць усе меры для бесперашкоднага вяртання пацярпелых на радзіму. Падрабязнасці інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.