У чэрвені ў Санкт-Пецярбургу пройдзе нефармальны саміт кіраўнікоў СНД

Запрашэнні на ўдзел у нефармальным саміце, які адбудзецца ў рамках Пецярбургскага эканамічнага форума, будуць накіраваныя кіраўнікам краін СНД пасля інаўгурацыі Дзмітрыя Мядзведзева ў якасці прэзідэнта Расіі. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы форуму, намеснік начальніка Упраўлення прэзідэнта Расіі па замежнай палітыцы Сяргей Вязалаў. «Пасля інаўгурацыі будуць накіраваныя запрашэнні кіраўнікам краін Садружнасці незалежных дзяржаў», - перадае яго словы агенцтва ИТАР-ТАСС. У рамках форуму, які пройдзе з 6 па 8 чэрвеня, адбудзецца ўжо традыцыйны нефармальны саміт кіраўнікоў краін СНД. Акрамя таго, плануецца правядзенне сустрэчы прэзідэнта Расіі з прадстаўнікамі бізнэс-супольнасці.

Па словах кіраўніцы МЭРТ Эльвіры Набіюліной, Дз.Мядзведзеў таксама выступіць з дакладам на пленарным паседжанні ў першы дзень працы форуму. Яна адмовілася паведамляць тэзісы запланаванага дакладу. Аднак кіраўніца МЭРТ сказала, што «гутарка будзе ісці не толькі пра доўгатэрміновую перспектыву, але і пра тыя рашэнні, якія трэба будзе прымаць бліжэйшым часам».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі