У чэмпіянаце Беларусі па футболе лідэры ранейшыя, але змяніўся аўтсайдэр

Адбыліся матчы 14 туру чэмпіяната Беларусі па футболе. Салігорскі “Шахцёр” з лікам 3:1 перамог “Дарыду”. Аўтсайдэр ФК “Мінск” выйграў у “Смаргоні” — 1:0. З такім жа лікам “Нафтан” “разабраўся” з адным з лідэраў чэмпіянату “Гомелем”. “Днепр” дома прайграў “Віцебску”— 1:2 (хоць і выйграваў 1:0).

Нагадаем, учора МТЗ-РЫПА на сваім полі перамог брэсцкае “Дынама” з лікам 2:1. Мінскае “Дынама” згуляла ўнічыю з жодзінскім “Тарпеда” — 0:0. Матч “Нёман” — БАТЭ перанесены на больш позні тэрмін з-за ўдзелу барысаўчын у кваліфікацыйных матчах Лігі чэмпіёнаў.

Нагадаем, у БАТЭ зараз 33 ачкі пасля 13 матчаў, у МТЗ-РЫПА 28 ачкоў пасля 14 матчаў. Трэці радок у турнірнай табліцы, не гледзячы на паразу, захаваў “Гомель”, у якога 24 ачкі.

Адзначым змену аўтсайдэра — “Дарыда”, некалі вельмі амбіцыйная каманда, займае зараз апошні, 14-ы радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі