У Чашніках выклалі мапу раёна рознакаляровай пліткай

У Чашніках выклалі мапу раёна рознакаляровай пліткай

У Чашніках з рознакаляровай пліткі выклалі велізарную гісторыка-геаграфічную мапу раёна. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Авіжа.

Мапа, якая з'явілася каля музея ў гістарычным цэнтры горада, займае плошчу 432 квадратныя метры. На яе стварэнне спатрэбілася каля трох месяцаў. На мапе паказаныя асноўныя населеныя пункты, дарогі, Новалукомская ДРЭС, у будучыні з'явяцца і іншыя прадпрыемствы раёна. Уначы чырвонымі лямпачкамі падсвятляюцца кропкі, дзе ў гады Другой сусветнай вайны былі месцы масавых расстрэлаў людзей, спаленыя вёскі. Побач з мапай зрабілі назіральную пляцоўку, з якой можна пабачыць усю мапу.

Сёлета Чашнікі адзначаюць сваё 515-годдзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі