У часе трэцяга аўкцыёну па продажы кватэраў у Мінску кошты выраслі ў 1,6-2,1 раз

У часе правядзення трэцяга аўкцыёну па продажы новых кватэраў у Мінску, якія адбыўся ў Мінску 15 жніўня, пачатковы кошт квадратнага метра вырасла ў 1,6-2,1 разы. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў, конкурсаў УП “Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці”.

Нагадаем, што на першых двух аўкцыёнах кошт квадратнага метру вырас ў 1,6-2,2 разы. У трэцім аўкцыёне ўзялі ўдзел 100 чалавек. На таргі была выстаўленая 31 кватэра. Прапанаваны кошт аднаго квадратнага метра агульнай плошчы складаў ад 886 да 932 долараў.

У хадзе аўкцыёну кошт вырас да 1.540-1.878 долараў. Былі прададзеныя ўсе кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі