У чацвер у Беларусі зноў да +36 градусаў

У чацвер у Беларусі зноў да +36 градусаў

У чацвер, 15 ліпеня, у Беларусі захаваецца спёка. У асобных рэгіёнах краіны (у цэнтры і на ўсходзе) магчымыя навальніцы, моцныя дажджы і град. Падчас навальніц парывы ветру могуць дасягаць 20 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +16 да +22 градусаў (у Мінску — 18-20 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +29 да +34 (у сталіцы — ад +31 да +33, месцамі па краіне — да 36 градусаў цяпла).

Чакаецца, што спёка крыху адступіць у пачатку наступнага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі