У чацвер у Беларусі будзе да -18

Зіма

Зіма / pixabay.com

У чацвер, 7 снежня, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

У асобных раёнах краіны чакаецца невялікі снег. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе -14..-18, па захадзе краіны прагназуецца 2-6 марозу. Удзень чакаецца ад -2 па паўднёвым захадзе да -10 па паўночным усходзе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі