У цэнтры Варшавы падлетку з Беларусі хуліганы зламалі руку
![Цімур](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/tymur.jpg.webp?itok=gnPgY66h)
Цімур / Калаж mostmedia.io
У цэнтры Варшавы 15-гадоваму падлетку з Беларусі Цімуру хуліганы зламалі руку. 1 красавіка пасля 15-й гадзіны, калі ён з сябрам-украінцам катаўся на самакаце, да яго ў парку прычапілася кампанія падлеткаў (15-20 чалавек). Хлопцу пагражалі нажом і забралі ключы (яго сябра змог іх забраць назад). Цімура аблілі з пярцовага балончыка, а адзін з нападнікаў пацягнуў яго за заплечнік — ён упаў і зламаў руку, піша mostmedia.io.
На месца выклікалі паліцыю і медыкаў, якія забралі беларуса ў бальніцу.
Апякунка хлопца Ганна Канавалава, маці палітзняволенай Антаніны Канавалавай, шукае сведкаў здарэння. Яна напісала заяву ў паліцыю.
![У цэнтры Варшавы падлетку з Беларусі хуліганы зламалі руку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/223344_2.jpg.webp?itok=Uf5jQYvQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.