У цэнтры Нясвіжа міліцыянер расстраляў дзіка

У цэнтры Нясвіжа міліцыянер расстраляў дзіка

У цэнтры Нясвіжа міліцыянер расстраляў дзіка. Здарэнне адбылося раніцай 31 кастрычніка. У мясцовы РАУС паведамілі, што жывёла агрэсіўна сябе паводзіла, знаходзілася каля дзіцячага садка.

Як паведаміў намеснік начальніка Нясвіжскага РАУС Дзяніс Яфімаў, на месца прыехаў участковы міліцыянер. Каля дзіцячага садка ён вырашыў не выкарыстоўваць табельную зброю. Дзіка ўдалося накіраваць у больш бязлюднае месца. Па дарозе жывёла спрабавала напасці на прахожага. У такой сітуацыі праваахоўнік двойчы стрэліў у дзіка і забіў яго. Спецыялісты цяпер вывучаюць труп жывёлы.

 

У цэнтры Нясвіжа міліцыянер расстраляў дзіка
Фота: uvd-mo.gov.by

Як інфармавала Еўрарадыё, некалькі тыдняў таму ў Гомелі міліцыянер з аўтамата расстраляў лася, які пашкодзіў 6 аўтамабіляў і параніў мужчыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі