У цэнтры Мінска ў Свіслач трапілі нафтапрадукты (фота)

У цэнтры Мінска ў Свіслач трапілі нафтапрадукты (фота)

Пра алеістую пляму ў рацэ Свіслачы на тэрыторыі Цэнтральнага дзіцячага парку ў Мінску ратавальнікам паведаміў мінак каля 19-й гадзіны 23 сакавіка. Да месца выкліку былі накіраваныя ратавальнікі на аўтамабілі хуткага рэагавання.

На месцы здарэння яны пабачылі, што з ліўневай каналізацыі ў раку цячэ вада з дамешкам нафтапрадуктаў, інфармуе прэс-служба МНС.

Аварыйную сітуацыю ратавальнікі выправілі разам з камунальнікамі У калодзежы ліўневай каналізацыі яны паставілі абсарбавальную заглушку. Вада, забруджаная нафтапрадуктамі, перастала цячы ў Свіслач у 20.20. Ніжэй па плыні ракі стаяць стацыянарныя бонавыя загароды.

Прычына здарэння і вінаватыя высвятляюцца. Работнікі Мінскага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзялі пробы вады з ракі для аналізу на забруджванне нафтапрадуктамі.

У цэнтры Мінска ў Свіслач трапілі нафтапрадукты (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі