У цэнтры Мінска балконы старых дамоў абкруцілі тканінай — гэта знак небяспекі

У цэнтры Мінска балконы старых дамоў абкруцілі тканінай — гэта знак небяспекі

У цэнтры Мінска на балконах старых дамоў з’явілася зялёная тканіна. Як патлумачылі парталу TUT.by у ЖКГ Савецкага раёна, гэта робіцца дзеля таго, каб дробныя дэталі не падалі на мінакоў на вуліцы. Балконы на гэтых будынках пачалі разбурацца, таму іх ніжнюю частку закрылі зялёнай сеткай.

Старыя дамы па вуліцы Якуба Коласа і на праспекце Незалежнасці трапілі ў праграму капрамонту. Цяпер канструкцыі балконаў абследуюць, пасля чаго ў некаторых месцах заменяць пліты, а ў некаторых старыя канструкцыі зрэжуць і заменяць на новыя.

Некаторым уласнікам кватэраў з аварыйнымі балконамі выдалі прадпісанні з забаронай выходзіць на іх.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі