У цэнтры беларускай сталіцы бачылі рэдкую марскую качку

У цэнтры беларускай сталіцы бачылі рэдкую марскую качку

У цэнтры Мінска бачылі рэдкую марскую качку — нырок-маранку. Яна ўжо тыдзень жыве на Свіслачы паміж дамбай Камсамольскага возера і Палацам спорту (там ёсць участкі ракі, якія не замерзлі). Відэа распаўсюдзіла грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Нырок-маранка плавае сярод качак-крыжанак і часта нырае па корм на дне ракі. Папярэдні раз рэдкую птушку бачылі ў беларускай сталіцы тры гады таму. Звычайна яна жыве ў адкрытым моры і рэдка залятае ў глыб кантыненту.

Нырок-маранка занесеная ў Міжнародную чырвоную кнігу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі