Вы тут

У цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў

У сталіцы заўважаныя новыя "Рубяжы" на базе Toyota.

23 студзеня ў цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў. Верагодна, гэта звязана з сённяшняй вулічнай акцыяй, анансаванай некалькімі буйнымі телеграм-каналамі.

Калону спецтэхнікі заўважылі на праспекце Незалежнасці. Яна праязжала міма цырка ў бок Кастрычніцкай плошчы. Верагодна, яна спыніцца на адным з "традыцыйных" месцаў: каля Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса ці ў праездах ўздоўж моста каля будынку БДПУ.

На тэрыторыю Акадэміі МУС заехала некалькі аўтобусаў-гармонікаў з завешанымі вокнамі. Падчас пратэстных акцый на такіх перавозяць байцоў АМАП.

А на праспекце Машэрава заўважаныя новыя "Рубяжы" на базе Toyota Hilux. Такіх на мінскіх вуліцах яшчэ не было — раней загараджальныя аўтамабілі вырабляліся на базе Ford Explorer і ваеннай тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.