У Быхаўскім раёне школьны аўтобус апынуўся ў кювеце
![На месцы здарэння / t.me/uvdmogilev/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Dziue.jpg.webp?itok=740JXBtH)
На месцы здарэння / t.me/uvdmogilev/
У Быхаўскім раёне школьны аўтобус апынуўся ў кювеце. Як паведамляе магілёўская міліцыя, здарэнне адбылося раніцай у чацвер каля вёскі Балонаў-Сялец. Вадзіцель у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтобус з'ехаў з дарогі.
На шчасце, у салоне не было дзяцей. Ніхто не пацярпеў.
![У Быхаўскім раёне школьны аўтобус апынуўся ў кювеце](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4444_4.jpg.webp?itok=fcbKeESV)
t.me/uvdmogilev/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.