У Бярозе не працягваюць кантракт настаўніку вышэйшай катэгорыі, навукоўцу, “выдатніку адукацыі", аўтару школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў Мікалаю Жуковічу. Пра гэта пішуць праваабаронцы са спасылкай на мясцовыя крыніцы.
Жуковіч 26 гадоў працаваў дырэктарам школы №1 горада Бярозы. У жніўні 2020 года ён адмовіўся везці сваіх настаўнікаў на праўладны мітынг у Мінск. Пасля гэтага яго знялі з пасады дырэктара, але ён працягнуў працаваць на пасадзе намесніка дырэктара. А цяпер стала вядома, што аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама, падобна, прыняў рашэнне не працягваць з ім кантракт.
Мясцовыя звязваюць адмену працоўных адносін з падзеямі жніўня 2020 года.