У Бярозе дзяўчына на Mazda заехала ў хлебны павільён

У Бярозе дзяўчына на Mazda заехала ў хлебны павільён

Скандальна скончылася для жыхаркі Бярозы спроба прыпаркавацца каля гандлёвага павільёна. Здарэнне адбылося ўвечары 16 ліпеня, піша gaibrest.by

23-гадовая мясцовая жыхарка на аўтамабілі Mazda спрабавала прыпаркавацца. Аднак пры заездзе на паркоўку яна няправільна выбрала хуткасць і не справілася з кіраваннем. У выніку яе аўто літаральна заехала ў хлебную краму, размешчаную насупраць. 

Пасля гэтага дзяўчына ўцякла з машыны, пакінуўшы на заднім пасажырскім сядзенні соннага 28-гадовага пасажыра. На шчасце, пацярпелых у аварыі не было.

На наступны дзень зранку яна сама з'явілася ў раённае аддзяленне ДАІ. Уцёкі дзяўчына патлумачыла тым, што баялася адказнасці за ўчыненае ДТЗ, бо ў лютым 2017 года яе пазбавілі правоў за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. 

Дарэчы, у ДАІ дзяўчына прыйшла таксама нецвярозая. Медагляд паказаў, што колькасць пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 0,9 праміле. Сама кіроўца заявіла, што выпіла пасля ДТЗ.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі