У Брытаніі казачны Воўк харчуецца шчанюкамі

Арганізатары дзіцячага ранішніка ў царкоўнай школе ў брытанскім графстве Заходні Ёркшыр у мэтах умацавання паліткарэктнасці перапісалі казку “Тры Парсючкі”. У дзіцячай музычнай інсцэніроўцы галоўных герояў гісторыі яны замянілі на Трох Шчанюкоў. Арганізатары ўпэўненыя, што такім чынам мусульмане не будуць абражаныя ў сваіх рэлігійных пачуццях.

Па словах аднаго з арганізатараў ранішніка Джыл Гудсвэна, “калі мы жадаем быць мультыкультурнымі, то трэба быць чуйным да іншых”.

У той жа час мясцовыя ўлады заявілі, што такое рашэнне не з’яўляецца правільным, хаця і прымалася з найлепшымі намерамі.

Па інфармацыі Daily Telegraph, прадстаўнік гарадскога савету заявіў, што “ўсе добра ведаюць казку пра Трох Парсючкоў і іншыя аповесці для дзяцей”. Маўляў, “усе мы чытаем іх сваім дзецям і ўнукам. І ніхто не можа быць абражаным словам з такіх традыцыйных казак”.

Фота: www.cubekc.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі