У Бруселі адбыўся выбух каля інстытута крыміналогіі
![У Бруселі адбыўся выбух каля інстытута крыміналогіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brusel-2908.jpg.webp?itok=UioTEl9r)
Каля Брусельскага інстытута крыміналогіі адбыўся выбух, перадае Бі-Бі-Сі. Паводле папярэдніх звестак, ахвяраў і пацярпелых няма.
Бельгійскія СМІ інфармуюць, што здарэнне адбылося каля 2.30 паводле мясцовага часу. Праз агароджу інстытута прарваўся аўтамабіль, пасля чаго нападнікі ўзарвалі бомбу каля лабараторый.
На шчасце, на момант выбуху ў будынку інстытута нікога не было.
У Бельгіі працягвае дзейнічаць рэжым павышанай тэрарыстычнай пагрозы. Ён быў уведзены некалькі месяцаў таму пасля тэрактаў у аэрапорце і метро Бруселя. Тады загінулі больш за 30 чалавек.