У Брэсцкай вобласці дзяўчынка выпадкова выпіла растваральнік замест вады

У Брэсцкай вобласці дзяўчынка выпадкова выпіла растваральнік замест вады

23 ліпеня ў Бярозаўскім раёне ў сваякі гасцявалі мінчанка з шасцігадовай дачкой. 

На падворку дзяўчынка знайшла бутэльку з растваральнікам. Яна думала, што гэта вада, і адпіла з яе. Маці дзяўчынкі ў гэты час была на гародзе. Дзіця шпіталізавалі ў лякарню ў цяжкім стане, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі