У Брэсце затрымалі маладзёнаў, якія кармілі бамжоў
У нядзелю брэсцкія міліцыянты затрымалі Аляксандра Казлянку і яго дзяўчыну. Маладзёны каля царквы раздавалі з рондля ў пластыкавыя талеркі кашу з мясам. У хлопца забралі пашпарт. На абодвух склалі пратакол. Сёння маладыя людзі звярнуліся ў Брэсцкую філію Хельсінкскага камітэта. Вось што паведаміў чалец камітэта Валянцін Лазарэнкаў:
Валянцін Лазарэнкаў: “Да маладых людзей падыйшоў участковы, які не назваўся, адразу перайшоў на “ты”. З ім быў чалавек у цывільным. Ён таксама не назваў імя. Таксама задаваў пытанні, камандаваў міліцыянту, што яму трэба рабіць.
Аляксандр і ягоная сяброўка звярнуліся да нас, каб атрымаць параду. Мы параілі ім напісаць заяву ў пракуратуру з апісаннем неадпаведных паводзінаў праваахоўнікаў”.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, брэсцкія пацыфісты праводзяць гэтую акцыю 5 гадоў. Учора паспелі пакарміць 15 чалавек. Маладыя людзі мелі пры сабе плакат з выявай самалёта, які замест бомбаў скідае людзям ежу. На меркаванне міліцыянтаў Ленінскага РАУС, гэта можа разглядацца як несанкцыянаванае пікетаванне.