У Брэсце вынеслі прысуд па справе аб камерцыйным шпіянажы

У Брэсце вынеслі прысуд па справе аб камерцыйным шпіянажы

У Брэсце Ленінскі раённы суд вынес прысуд па справе аб камерцыйным шпіянажы. Двое мужчын, 48-гадовы жыхар Брэста і 41-гадовы мінчук, атрымалі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады і штрафу (9,2 тысячы рублёў). Іх прызналі вінаватымі ў камерцыйным шпіянажы і замаху на дачу хабару ў буйным памеры, інфармуе БЕЛТА.

Як інфармавала Еўрарадыё, мужчыны незаконна спрабавалі даведацца пра тэхналогію вытворчасці смалы і рэцэптуру фарбы (для кліента з Расіі). Іх распрацавала прадпрыемства “СТіМ Брэст” і выкарыстоўвала для нанясення дарожнай разметкі. Намеснік начальніка цэха вытворчасці палімераў, лакаў і фарбаў атрымаў за інфармацыю, якая з’яўлялася камерцыйнай таямніцай, 2500 долараў, столькі ж мусілі перадаць і пазней. У ліпені падчас перадачы другой часткі хабару і адбылося затрыманне. Сваю віну “камерцыйныя шпіёны” цалкам прызналі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі