У Брэсце выкрылі “ліпавага” эксперта, які доўгі час працаваў па замове суда

У Брэсце выпадкова выкрылі вядомага эксперта ў галіне ацэнкі аўтамабіляў, які доўгі час працаваў па замове суда. Скандал распачаўся пасля таго, як кіроўца, незадаволены тым, што ў яго адабралі правы, звярнуўся ў суд.
Суддзя прызначыў экспертызу. Ацэншчык апраўдаў кіроўцу, што выклікала незадаволенасць у інспектараў ДАІ. Яны ініцыявалі паўторную экспертызу, якая была даручана НДІ крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі.

Сталічны эксперт ацаніў сітуацыю інакш. На гэтай падставе быў зроблены запыт у Мінюст, каб даведацца, чаму спецыяліст выносіць неабгрунтаваныя высновы.

Высветлілася, што брэсцкі ацэншчык мае ліцэнзію толькі на адзін падвід экспертызы, звязаны з ацэнкай сумы наступстваў здарэння, але ніяк не можа рабіць іншыя віды аўтадарожных экспертыз.

Цяпер праваахоўныя органы праводзяць праверку, каб даведацца, ці ёсць ў дзеяннях спецыяліста склад злачынства, а тым часам грамадзяне, па справах з удзелам якіх рабіў высновы “ліпавы” эксперт звяртаюцца ў суд, патрабуючы новых экспертыз.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі