У Брэсце судовага выканаўцу аблілі "неўстаноўленай вадкасцю"

У Брэсце судовага выканаўцу аблілі "неўстаноўленай вадкасцю"

У Брэсце 27-гадовага судовага выканаўцу аблілі "неўстаноўленай вадкасцю". Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, раніцай 9 кастрычніка 69-гадовы вясковец зрабіў гэта на працоўным месцы службовай асобы — у адным з кабінетаў аддзела прымусовага выканання Брэсцкага раёна. Яго адразу ж затрымаў міліцыянер, які быў у кабінеце.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Гвалт ці пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі" (ч. 1 арт. 366 КК). Пенсіянеру пагражае штраф ці папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, ці арышт, альбо абмежаванне волі — да 5 гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Следчыя высвятляюць усе абставіны справы, прызначана экспертыза вадкасці.

У Брэсце судовага выканаўцу аблілі "неўстаноўленай вадкасцю"
Следчы камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі