У Брэсце скончыўся турнір па міні-футболе, прысвечаны 90-м угодкам БНР

Каманда "Звезда" (Партыя камуністаў Беларуская) стала першым уладальнікам Кубка Незалежнасці па міні-футболе, які быў разыграны ў Брэсце і прысвечаны 90-годдзю абвяшчэння БНР. Як паведаміў адзін з чальцоў арганізацыйнага камітэта турніру, намеснік старшыні брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, другое месца заняла каманда "Чорная зорка", у якой гулялі прадстаўнікі анархістаў. Трэцяе месца — у каманды "Пагоня" Партыі БНФ.

Усяго ў турніры прыняло ўдзел пяць камандаў. Чацвёртае месца заняла каманда "Маладая Грамада" БСДП (Г), пятае — футбалісты Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

"Кубак Незалежнасці па міні-футболе, прымеркаваны да Дня Волі, зараз будзе праводзіцца кожны год", — паведаміў У.Лазарэнкаў. Па яго словах, гэтае замацаванне васьмігадовай традыцыі адзначаць у Брэсце футбольным турнірам да ўгодкаў абвяшчэння БНР.

БелаПАН