У Брэсце прайшла акцыя да гадавіны расстрэлу Уладзіслава Кавалёва (фота)

Мерапрыемства праходзіла каля Брэсцкага абласнога суда і СІЗА №7. Па словах яе ўдзельніка праваабаронцы Рамана Кісляка, месца было выбрана не выпадкова, бо асноўнай мэтавай групай былі выбраны менавіта брэсцкія юрысты.



Кісляк: "Дзяржава мусіць распаўсюджваць гэта рашэнне, аднак, на жаль, яна гэтым не займаецца. Мы распаўсюджваем дадзены тэкст сярод жыхароў Брэста, сярод юрыстаў для таго, каб яны ведалі аб дадзеным рашэнні, аб тых аргументах, якія прыводзілі бакі, і вывадах камітэту па правах чалавека".



Акцыя доўжылася больш за гадзіну. Падчас яе нікога не затрымалі, але быў інцыдэнт з дзяжурным міліцыянерам суда, які папрасіў праваабаронцаў пакінуць тэрыторыю, якая належыць установе.



Нагадаем, што тэракт у мінскім метро здарыўся 11 красавіка 2011 года. У сакавіку 2012-га абвінавачаныя ў ім Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі пакараныя смерцю. Афіцыйная дата смерці Уладзіслава Кавалёва — 15 сакавіка 2012 году, як мяркуецца, Канавалава расстралялі ў той жа дзень. З таго часу Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава, змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына.



Камітэт ААН прызнаў каля 80% парушэнняў, апісаных у скарзе сястры і маці Уладзіслава Кавалёва. Напрыклад, былі прызнанымі парушэнні, што да Кавалёва ўжывалася фізічная сіла і яго прымусілі даць паказанні супраць сябе.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі