Вы тут

У Брэсце пракуратура ініцыявала закрыццё ўстановы “Тэатр Крылы халопа”

Прастора “КХ” была вымушана часова спыніць сваю працу яшчэ зімой / facebook.com/prastorakx

У Брэсце пракуратура ініцыявала закрыццё ўстановы “Тэатр Крылы халопа”. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго дырэктар і кіраўніца прасторы “КХ” Аксана Гайко.

У пачатку 2021 года супрацоўнікі ДФР прыйшлі з праверкай у прастору “КХ”, за імі — супрацоўнікі МНС. Пазней ад Гайко запатрабавалі прад'явіць падатковую дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Прастора “КХ” была вымушана часова спыніць сваю працу.

Незалежная культурная установа пачала сваю дзейнасць у Брэсце ў 2014 годзе.

Аксана Гайко / facebook.com/aksana.haiko

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.