У Брэсце прадпрымальнікі вырашылі не адмаўляцца ад правядзення вулічнай акцыі

У Брэсце прадпрымальнікі вырашылі не адмаўляцца ад правядзення вулічнай акцыі

У Брэсце прадпрымальнікі вырашылі не адмаўляцца ад правядзення вулічнай акцыі. Такое рашэнне прынялі ў пятніцу на сходзе больш за 200 ІП.

Мітынг прызначаны на 19 лютага, але гарадскія ўлады яшчэ разглядаюць заяўку. На ім індывідуальныя прадпрымальнікі збіраюцца выступіць за адмену 222-га і 48-га ўказаў кіраўніка дзяржавы. Як вядома, у Мінску Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" вырашыла адклікаць сваю заяўку на вулічную акцыю 15 лютага. Прадпрымальнікі пайшлі на гэты крок, паколькі чыноўнікі праводзяць з імі сустрэчы і ёсць надзея на пазітыўны вынік.

Аднак брэсцкія ІП мяркуюць, што ніякіх зрухаў у вырашэнні іх праблемаў не адбылося. Канчатковае рашэнне пра правядзенне мітынгу мясцовыя ІП прымуць 17 лютага. За дзень да гэтага ў Мінску пройдзе наступны этап перамоваў прадпрымальнікаў і чыноўнікаў. ІП спадзяюцца, што знайсці паразуменне ўсё ж атрымаецца.

 

У Брэсце прадпрымальнікі вырашылі не адмаўляцца ад правядзення вулічнай акцыі
У Брэсце прадпрымальнікі вырашылі не адмаўляцца ад правядзення вулічнай акцыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі