Вы тут

У Брэсце падлетак дзеля сэлфі павіс на падаконніку шостага паверху

twitter.com/tutby

У Брэсце падлетак дзеля сэлфі на нейкі час павіс на падаконніку шостага паверху, інфармуе TUT.by. Здарэнне адбылося 11 ліпеня ў жылым доме па бульвары Касманаўтаў. На відэа, якое зняў відавочца, відаць, што падлетак паспяхова вярнуўся ў кватэру. І, відаць, яму хтосьці дапамагаў. Зусім магчыма, што відэа зацікавіць праваахоўнікаў.