У Брэсце "Опель" збіў ровар з двума дзецьмі

У Брэсце "Опель" збіў ровар з двума дзецьмі

Двое дзяцей на ровары трапілі ў аварыю каля 12.30 ў Брэсце на вуліцы Жукава, паведамляе gaibrest.by.

60-гадовы брэстаўчанін на машыне "Опель Астра" ехаў па вуліцы Сяброўскай і зрабіў паварот направа на вуліцу Жукава. Прапусціўшы пешаходаў, кіроўца паехаў. У гэты час насустрач выехала дзяўчынка на ровары. Яна вырашыла праехаць па рэгуляваным пешаходным пераходзе, не пакідаючы сядла. Аднак праз сваю няўважлівасць дзяўчынка ўрэзалася ў аўтамабіль.

Пры ДТЗ 10-гадовая раварыстка атрымала разнастайныя траўмы і была дастаўленая ў медустанову. Акрамя яе на раме ровара ехаў 5-гадовы хлопчык. Ён у аварыі не пацярпеў.

Пры праверцы выявілася, што кіроўцу раней пазбаўлялі пасведчання. І хаця тэрмін пазбаўлення скончыўся ў 2014 годзе, мужчына з невядомых прычынаў так і не аднавіў сваё пасведчанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі