У Брэсце легкавік збіў школьніка, які перабягаў дарогу (фота)

Нібыта, легкавік памяняўся палосамі з грузавіком, каб зрабіць левы разварот на бульвары Касманаўтаў за помнікам касманаўту Пятру Клімуку. Школьнік перабягаў дарогу і быў не бачны за грузавіком. Той яго прапусціў, а Volkswagen збіў правым крылом наўпрост на “зебры”. Дзіця страціла прытомнасць.



Са словаў афіцэра ДАІ, хлопчык жывы, але патрабуюцца медыцынская дапамога і абследаванне. Вінаваты ў здарэнні ўстанаўліваецца.



Дарэчы, брэсцкая Дзяржаўтаінспекцыя з 26 жніўня па 6 верасня праводзіць акцыю “Увага, дзеці!” Паводле інфармацыі ДАІ, з пачатку 2013 года адбылося 38 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх двое дзяцей загінулі і 38 атрымалі траўмы. Нечаканае з’яўленне на праезнай частцы з-за перашкоды — гэта трэцяя ў рэйтынгу прычын ДТЗ з удзелам дзяцей. На першым месцы — парушэнне правілаў перавозкі дзяцей, на другім — пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі