У Брэсце гарэў неэксплуатаваны цэх мэблевай фабрыкі

У Брэсце гарэў неэксплуатаваны цэх мэблевай фабрыкі

У Брэсце гарэў неэксплуатаваны цэх мэблевай фабрыкі. Як паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар паступіла на экстраную лінію сёння ў 10.29 — узгаранне пачалося ў вытворчым корпусе па вуліцы Чырвоназнамённай. На момант прыбыцця пажарных з вокнаў на другім паверсе ішоў дым, людзей у будынку не было.

Будынак 1980 года пабудовы, тут захоўвалі дрэваапрацоўчыя станкі і абсталяванне, якое падлягае дэмантажу. Сам цэх застаецца на балансе фабрыкі, хоць не эксплуатуецца з 2014 года.

У 11.53 пажар ліквідавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі