У Брэсце “чарніла” пачалі прадаваць у тэтрапаку (фота)

Літровая ўпакоўка “Персіянкі” або “Яблыневага сада” каштуе танней за мацаванае віно ў звыклых бутэльках, выстаўленае побач. Прадавачка кажа, што віно карыстаецца папулярнасцю, асабліва ў кліентаў, якія прыходзяць з самага рання.


 
Прадавачка: "Усё бяруць. Гэты народ бярэ ўсё. Можа, на літровае не назбірае, а на гэта… Але калі трэба літр, то бярэ адзін пакет, чым браць дзве паўлітроўкі. Танней атрымліваецца. На двух, на трох, калі п’юць у складчыну…"


 
Нагадаем, у Брэсцкай вобласці цягам некалькіх гадоў з ініцыятывы абласной міліцыі абмяжоўваўся і забараняўся продаж “чарніла”. Адказныя супрацоўнікі дакладалі пра зніжэнне злачыннасці ў вясковых раёнах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі