У Брэсце адбыўся міжнародны турнір па алцімат фрысбі (фота)

Спаборніцтвы праходзілі 21 і 22 снежня ў спартовым комплексе "Вікторыя". За зімовы кубак Брэста змагаліся 19 каманд у двух дывізіёнах — асноўным і жаночым.



Перамога ў асноўным дывізіёне дасталася гаспадарам — брэсцкай камандзе Phoenix Black, сярод дзяўчат — латвійкам з Ultimate Decision (Рыга).



Сутнасць гульні у тым, каб перадаць "лятаючы дыск" з дапамогай пасу і злавіць яго ў зоне суперніка. У гэтым спорце няма суддзяў — кожны судзіць сам сябе. Алцімат фрысбі няма ў спісе алімпійскіх гульняў менавіта з-за адсутнасці арбітраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі