У Босніі і Герцагавіне скандал з-за параўнання кіраўніка ўрада з Лукашэнкам

Дыпламатычны скандал выклікала нядаўняе інтэрв'ю амбасадара Нідэрландаў у Босніі і Герцагавіне Карэла Фоскюлера сараеўскай газеце Dnevni avaz. У ім дыпламат параўнаў Міларада Додзіка, кіраўніка ўрада Рэспублікі Сербскай, якая знаходзіцца ў складзе Босніі і Герцагавіны, з Аляксандрам Лукашэнкам.

Больш таго, амбасадар Нідэрландаў падкрэсліў, што Додзік нават пераўзыходзіць кіраўніка Беларусі.

У адказ улады Рэспублікі Сербскай заявілі, што Фоскюлер перайшоў не толькі межы дыпламатычных паводзінаў, але і добрага выхавання, ды аб'явілі яго персонай нон-грата. Як адзначае Regnum, улады Босніі і Герцагавіны ў сваёй заяве адзначылі, што Рэспубліка Сербская не з'яўляецца дзяржавай і не мае права пазбаўляць дыпламата акрэдытацыі.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі